Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Літвы падаў у адстаўку з-за падазрэння ў карупцыі

31.07.2025 11:50
Прычынай з'яўляюцца падазрэнні ў канфлікце інтарэсаў і злоўжыванні службовым становішчам.
Вежа з літоўскім сцягам на Замкавай гары ў Вільніjackmac34/pixabay.com/CC0

Гаворка ідзе пра справу, звязаную з кампаніяй, якая належыць нявестцы прэм'ер-міністра, і якая планавала набыць акумулятарныя сістэмы ў кампаніі, звязанай з прэм'ер-міністрам. Здзелка павінна была быць прафінансавана за кошт сродкаў ЕС. Сёння раніцай літоўскія службы бяспекі правялі ператрус у штаб-кватэры кампаніі.

Уся сітуацыя выклікала сур'ёзныя палітычныя спрэчкі. На мінулым тыдні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа даў прэм'ер-міністру два тыдні, каб прадставіць грамадскасці тлумачэнні або прыняць рашэнне аб адстаўцы.

«Гінтаўтас Палуцкас патэлефанаваў мне сёння раніцай і абвясціў аб сваёй адстаўцы», — сказаў прэзідэнт Наўседа журналістам.

Учора адзін з партнёраў па кааліцыі, Саўлюс Скверняліс з Дэмакратычнага саюза «У імя Літвы», запатрабаваў адстаўкі прэм'ер-міністра, пагражаючы пакінуць урад. На яго думку, сацыял-дэмакраты, якія маюць большасць у парламенце, цяпер павінны будуць заключыць новае кааліцыйнае пагадненне. Сам прэм'ер-міністр заявіў у сваёй заяве, што сыходзіць у адстаўку, бо не хоча, каб урад і кааліцыя сталі закладнікамі палітычнага крызісу.

Кабінет міністраў Гінтаўтаса Палуцкаса быў прыведзены да прысягі ў снежні мінулага года.

ав