Стварэнне свету, напоўненага мірам, радасцю і дыялогам, — менавіта такую місію акрэсліў моладзі Папа Леў XIV падчас Юбілею моладзі ў Рыме. У галоўных падзеях сустрэчы — начным чуванні ў суботу і нядзельнай імшы — узялі ўдзел больш за мільён пілігрымаў з 146 краін, у тым ліку больш за 20 тысяч палякаў.
Пантыфік падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл салідарны з маладымі людзьмі, якія пакутуюць у зонах канфліктаў, асабліва ў Сектары Газы і ва Украіне.
«Мае маладыя браты і сёстры, вы — знак, што магчымы іншы свет: свет братэрства і сяброўства, дзе канфлікты вырашаюцца не зброяй, а дыялогам», — сказаў ён.
Папа прасіў пілігрымаў не засяроджвацца на назапашванні матэрыяльных даброт і спажыванні, але памятаць пра найважнейшае — адносіны, сяброўства, любоў і гатоўнасць дзяліцца, дапамагаючы іншым. Ён падкрэсліў, што будучыня свету і Касцёла залежыць ад моладзі.
«Перагледзьце свой лад жыцця ды імкніцеся да справядлівасці, каб будаваць больш чалавечы свет. Служыце абяздоленым, даючы сведчанне дабра, якога ўсе мы прагнем ад бліжніх».
Сустрэча каталіцкай моладзі ў Рыме доўжылася цэлы тыдзень — з 28 ліпеня па 3 жніўня. Гэты глабальны форум католікаў стаў магчымасцю паказаць маладое аблічча Каталіцкага Касцёла.
IAR/эж