Беларуская Служба

Расія больш не адчувае абавязкаў мараторыю на размяшчэнне ракет малой і сярэдняй далёкасці

05.08.2025 08:01
Міністэрства замежных спраў Расіі ў панядзелак абвясціла, што Масква не адчувае сябе звязанай мараторыем на разгортванне ракет малой і сярэдняй далёкасці.  
Ілюстрацыя Hamara/Shutterstock

У заяве падкрэсліваецца, што гэта вынік палітыкі ЗША.

«Па меры таго, як сітуацыя рухаецца да фактычнага разгортвання амерыканскіх ракет сярэдняй і малой далёкасці ў Еўропе і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, Міністэрства замежных спраў Расіі заяўляе, што няма ўмоў для захавання аднабаковага мараторыя на разгортванне падобнай зброі», — гаворыцца ў заяве, цытуемай Reuters.

Яшчэ ў снежні мінулага года міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў намякнуў, што Маскве давядзецца адрэагаваць на тое, што ён назваў «дэстабілізуючымі дзеяннямі ЗША і НАТА ў стратэгічнай сферы».

З 2026 года ЗША плануюць размясціць у Германіі ракеты далёкага радыусу дзеяння. Паводле звестак Расіі, яны змогуць дасягнуць ключавых аб'ектаў расійскай інфраструктуры прыкладна за 10 хвілін. Раней Крэмль раскрытыкаваў разгортванне на Філіпінах ракетнай сістэмы «Тайфун», якая здольная дасягнуць мэтаў ва ўсім Паўднёва-Кітайскім моры і на значнай частцы мацерыковага Кітая.

У 2019 годзе ЗША абвінавацілі Расію ў парушэнні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і выйшлі з пагаднення. З таго часу Масква запэўнівала, што не будзе разгортваць такую зброю, пакуль гэтага не зробіць Вашынгтон.

Ракеты малой і сярэдняй далёкасці здольныя дасягаць цэляў на адлегласці 500-5500 кіламетраў.

PAP/вх