Беларуская Служба

Падрабязнасці сустрэчы Віткафа з Пуціным пакуль не раскрываюцца

06.08.2025 17:01
Крамлёўскі дарадца Юрый Ушакоў, які ўдзельнічаў у перамовах, назваў іх «канструктыўнымі і карыснымі».
Уладзімір Пуцін і Стыў ВіткафEPA/GAVRIIL GRIGOROV / SPUTNIK / KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

Сустрэча паміж Уладзімірам Пуціным і пасланнікам Вашынгтона Стывам Віткафам доўжылася прыблізна тры гадзіны.

Крамлёўскі дарадца Юрый Ушакоў абвясціў, што падрабязнасці перамоваў будуць апублікаваныя, як толькі пра іх даведаецца Дональд Трамп. Ці ўвядуць ЗША эканамічныя санкцыі супраць Расіі, залежыць ад вынікаў расійска-амерыканскіх перамоваў.

Тэрмін ультыматуму, выстаўленага Дональдам Трампам Уладзіміру Пуціну, мінае ў пятніцу. Амерыканскі прэзідэнт хоча, каб расійскі дыктатар зрабіў канкрэтныя крокі для дасягнення спынення агню. Гэта і таксама перспектывы развіцця двухбаковых адносін паміж Масквой і Вашынгтонам, былі ў цэнтры ўвагі сустрэчы Уладзіміра Пуціна са Стывам Віткафам.

Крамлёўскі дарадца Юрый Ушакоў, які ўдзельнічаў у перамовах, назваў іх «канструктыўнымі і карыснымі». Ушакоў заявіў, што Пуцін перадаў Трампу канкрэтныя пасланні адносна ўкраінскага пытання, а таксама атрымаў іх ад амерыканскага прэзідэнта. Чыноўнік растлумачыў, што пакуль прэзідэнт ЗША не атрымае поўнай інфармацыі аб перамовах з Віткафам, іх падрабязнасці не будуць раскрывацца.

IAR/Мацей Ястжэмбскі/яс