Беларуская Служба

Кароль Карл III павіншаваў Караля Наўроцкага з уступленнем на пасаду прэзідэнта Польшчы

06.08.2025 18:01
У пасланні, апублікаваным пасольствам Вялікабрытаніі ў Варшаве, манарх узгадвае агульную гісторыю і пералічвае праблемы, з якімі сутыкаюцца Польшча і свет.
   III
Кароль Вялікабрытаніі Карл IIIhttps://www.royal.uk/the-king

Карл III прагназуе, што прэзідэнцтва Караля Наўроцкага адбудзецца ў час глабальных выклікаў. Ён спасылаецца на неабходнасць умацавання бяспекі, у тым ліку энергетычнай, барацьбы з глабальным пацяпленнем і абароны свабоды.

«Польшча будзе адыгрываць тут важную ролю», — ацэньвае манарх. Карл ІІІ дадае, што «Вялікабрытанія і Польшча аб'яднаны глыбокім і трывалым партнёрствам». Кароль падкрэслівае агульныя каштоўнасці і інтарэсы.

Карл ІІІ згадвае сумесную барацьбу падчас Другой сусветнай вайны. Ён згадвае працу польскіх матэматыкаў, якая заклала падмурак для разгадкі кода «Энігма», а таксама мужнасць польскіх лётчыкаў.

«Спадзяюся, што падчас вашага прэзідэнцтва ўжо цесныя адносіны паміж нашымі краінамі яшчэ больш паглыбляцца», — напісаў манарх Вялікабрытаніі.

IAR/яс