Беларуская Служба

Сустрэча Пуціна і Трампа можа адбыцца на наступным тыдні

07.08.2025 12:35
Падрыхтоўка сустрэчы ўжо вядзецца, але дакладная дата невядомая . Месца сустрэчы ўзгоднена, аднак будзе агучана пазней.
  .
Прэзідэнт РФ Ул. Пуцін PAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар ЗША Дональд Трамп могуць сустрэцца ўжо ў бліжэйшыя дні, паведаміў у чацвер, 7 жніўня, дарадца расійскана дыктара Юрый Ушакоў.

— Па ініцыятыве амерыканскага боку прынцыпова ўзгоднена сустрэча на найвышэйшым узроўні паміж прэзідэнтамі Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам. Яна павінна адбыцца на наступным тыдні, — адзначыў Ушакоў у эфіры расійскага тэлебачання.

Паводле расіяніна, падрыхтоўка сустрэчы ўжо вядзецца, але дакладную дату назваць пакуль складана. Месца сустрэчы ўзгоднена, аднак будзе агучана пазней.

Ушакоў таксама паведаміў, што падчас нядаўняй сустрэчы ў Маскве спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Віткаф узняў пытанне пра магчымую трохбаковую сустрэчу з удзелам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Аднак Масква пакінула гэта без адказу.

Напярэдадні Дональд Трамп назваў сустрэчу свайго пасланніка з Пуціным «вельмі прадуктыўнай» і заявіў пра «значны прагрэс».

PAP/эж