Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра ўступленне ў сілу новых імпартных пошлін на тавары з Еўрасаюза. Паводле яго соў, «мільярдныя мыты цяпер паступаюць у ЗША ад краін, што гадамі эксплуатавалі Амерыку». Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы Truth Social уначы 7 жніўня.
Хоць пагадненне паміж ЗША і ЕС прадугледжвае скарачэнне стаўкі з 30 да 15%, Еўракамісія разлічвала, што новыя меры пачнуць дзейнічаць 8 жніўня. Падставаў разыходжанняў у інтэрпрэтацыі дат пакуль не тлумачаць.
27 ліпеня Трамп і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен дасягнулі дамоўленасці аб гандлёвай здзелцы. Паводле яе, ЕС інвестуе 600 мільярдаў долараў у амерыканскую эканоміку і закупіць энерганосьбіты на суму 750 мільярдаў. У адказ Вашынгтон знізіць або адменіць пошліны на большую частку тавараў з ЕС, акрамя сталі і алюмінію — на іх захаваецца мытная стаўка ў 50%.
Аднак розныя бакі па-рознаму інтэрпрэтуюць інвестыцыйныя абавязанні ЕС — ЗША называюць іх абавязковымі, Брусэль — намерамі прыватных кампаній.
IAR/PAP/эж