- Эстонія выслала дыпламата з пасольства Расіі, абвінаваціўшы яго ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіны, – заявіў у сераду міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна. – Гэты дыпламат непасрэдна і актыўна ўдзельнічаў у аспрэчванні канстытуцыйнага ладу і прававой сістэмы Эстоніі, а таксама ў стварэнні разладу ў эстонскім грамадстве, – напісаў міністр у заяве.
У заяве таксама гаворыцца, што расійскі дыпламат працаваў над парушэннем санкцый, уведзеных супраць Расіі.
- Працяглае ўмяшанне пасольства Расіі ва ўнутраныя справы Эстоніі павінна спыніцца, – падкрэсліў Цахкна.
Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што высылка дыпламата з'яўляецца варожым актам, на які Масква адкажа.
ав