У расійска-беларускіх вайсковых вучэннях «Захад-2025», запланаваных на верасень, прыме ўдзел не больш за 30 тысяч салдат, падлічыў у чацвер намеснік міністра абароны Літвы Томас Гадляўскас.
- Вучэнні «Захад» будуць значна меншымі за тыя, што былі ў 2021 годзе, – сказаў Гадляўскас падчас прэс-канферэнцыі. - Мы ацэньваем, што ў вучэннях можа ўдзельнічаць не больш за 30 тысяч чалавек, з якіх 6-8 тысяч будуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, некалькі тысяч – у Калінінградскай вобласці, а астатнія – у падраздзяленнях, размешчаных глыбока ў межах Расіі, – абвясціў намеснік міністра.
Каля 200 тысяч салдат прынялі ўдзел у вучэннях «Захад-2021», якія адбыліся ўсяго за некалькі месяцаў да таго, як Масква пачала паўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Паводле слоў Гадляўскаса, «літоўская разведка ў цяперашні час не фіксуе такіх лічбаў».
Літоўскія вайсковыя ўлады абвясцілі, што ў сувязі з расійска-беларускімі вучэннямі армія краіны будзе прыведзена ў стан павышанай гатоўнасці і правядзе шматлікія ўласныя вучэнні.
- Саюзнікі адзіныя. Яны будуць сачыць (за вучэннямі «Захад» – PAP) і будуць гатовыя неадкладна рэагаваць, – запэўніў Гадляўскас.
Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» запланаваны на 12-16 верасня. Краіны НАТА адкажуць сваімі ўласнымі вучэннямі.
ав