Беларуская Служба

Жанчына з падвойным грамадзянствам была асуджана ў Эстоніі за шпіянаж на карысць Расіі

27.08.2025 15:20
Эстонскія спецслужбы нагадваюць, што Расія ўважліва сочыць за грамадскімі настроямі ў Эстоніі і спрабуе завербаваць новых асоб.
Ілюстрацыйны здымакAnelo/Shutterstock

Эстонскі суд прысудзіў 63-гадовую жанчыну з падвойным эстонска-расійскім грамадзянствам да трох гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Расіі. Жанчына была затрымана эстонцамі ў траўні гэтага года. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Каміль Залеўскі:

- Паводле звестак пракуратуры, жанчына супрацоўнічала з расійскімі службамі, перадаючы ім дадзеныя аб ваенных тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў Эстоніі. Яна таксама збірала інфармацыю пра супрацоўнікаў паліцыі і асоб, якія пражываюць у Расіі, але працуюць у Эстоніі. Паводле эстонскіх СМІ, жанчына пражывала ў расійскім горадзе Пячоры Пскоўскай вобласці і адначасова працавала ў Эстоніі. 63-гадовая жанчына прызнала сябе вінаватай і заявіла, што глыбока шкадуе аб сваіх дзеяннях.

Эстонскія спецслужбы нагадваюць, што Расія ўважліва сочыць за грамадскімі настроямі ў Эстоніі і спрабуе завербаваць новых асоб.

IAR/аз