Беларуская Служба

Германія інвестуе ў ваенную прамысловасць і прымае закон аб прызыве ў армію

27.08.2025 17:29
Рашэнні нямецкіх уладаў звязаны з ростам пагрозы з боку Расіі, лічаць каментатары.
    Rheinmetall         .
Найбуйнейшая нямецкая ваенная кампанія Rheinmetall адкрывае паміж Гановерам і Гамбургам завод па вытворчасці боепрыпасаў.PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

Найбуйнейшая нямецкая ваенная кампанія Rheinmetall адкрывае паміж Гановэрам і Гамбургам завод па вытворчасці боепрыпасаў. Завод будзе вырабляць артылерыйскія боепрыпасы, а ў будучыні і ракеты.

Інвестыцыі ў завод пад назвай «Ніжняя Саксонія» склалі амаль паўмільярда еўра. На ім будзе працаваць 500 чалавек.

У сваю чаргу ўрад канцлера Фрыдрыха Мерца, які ўпершыню за 20 гадоў сабраўся ў будынку Міністэрства абароны, прыняў законапраект аб прызыве ў армію.

Прызыў будзе добраахвотны, але будуць уведзены абавязковыя элементы, такія як медыцынскі агляд і анкета аб зацікаўленасці вайсковай службай.

Абодва рашэнні, на думку каментатараў, звязаны з ростам пагрозы з боку Расіі.

IAR/аз

Новыя правілы ўезду ў Германію з верасня. Што трэба ведаць

21.08.2025 17:59
З верасня 2025 года ўезд у Германію будзе мець дадатковыя абавязкі для падарожнікаў. Памежны і дарожны кантроль будзе ахопліваць не толькі дакументы, але і тавары, якія перавозяцца, і грашовыя сродкі.