Беларуская Служба

Прага – адзін з самых дарагіх гарадоў Еўропы

27.08.2025 18:30
Праблема даступнасці жылля ў Чэхіі звязана ў першую чаргу з павольнымі тэмпамі будаўніцтва.
a
ПрагaPexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прага зноў апынулася сярод самых дарагіх гарадоў Еўропы. Згодна са справаздачай аналітыкаў Deloitte, разрыў паміж коштамі кватэр у сталіцы Чэхіі і ўзроўнем заработнай платы працягвае павялічвацца.

За кватэру, плошчай у 70 квадратных метраў у Празе трэба заплаціць эквівалент пятнаццаціразовага сярэдняга гадавога заробку з улікам падаткаў і збораў. Для параўнання, падобная нерухомасць у Варшаве каштуе амаль дзесяць сярэдніх гадавых заробкаў.

У рэйтынгу Deloitte толькі Амстэрдам і Афіны былі даражэйшымі за Прагу. Горад Брно таксама трапіў у першую дзясятку, а Острава заняла 11 месца.

Праблема даступнасці жылля ў Чэхіі звязана ў першую чаргу з павольнымі тэмпамі будаўніцтва. У параўнанні з папярэднім годам колькасць пабудаваных кватэр скарацілася на адну пятую.

IAR/аз

Рынак жыллёвага крэдытавання ў Польшчы ідзе на рэкорд

27.08.2025 16:30
Верагодна, сёлета будзе перавышаны бягучы рэкорд з 2021 года, які склаў 85,8 мільярда злотых у крэдытах.