Беларуская Служба

Сусветна вядомы рэжысёр Педра Альмадовар заклікаў Іспанію разарваць адносіны з Ізраілем

28.08.2025 08:11
«Я заклікаю наш урад разарваць дыпламатычныя, гандлёвыя і ўсе іншыя адносіны з Дзяржавай Ізраіль як знак агіды да генацыду (...)».
Педра АльмадоварPAP/Europa Press/ABACA

Сусветна вядомы іспанскі рэжысёр, уладальнік прэміі «Оскар» Педра Альмадовар заклікаў Мадрыд разарваць дыпламатычныя і гандлёвыя сувязі з Ізраілем з-за вайны ў Газе, назваўшы гэты канфлікт «генацыдам». Ён таксама заклікаў улады Іспаніі пераканаць партнёраў па Еўрапейскім Саюзе спыніць усялякае супрацоўніцтва з Ізраілем.

«Я заклікаю наш урад разарваць дыпламатычныя, гандлёвыя і ўсе іншыя адносіны з Дзяржавай Ізраіль як знак агіды да генацыду, які яна здзяйсняе супраць народа Газы на вачах ва ўсяго свету», – сказаў Альмадовар у відэароліку, апублікаваным у сацыяльнай сетцы Instagram.

У маі Альмадовар разам з іншымі іспанскімі дзеячамі мастацтва, уключаючы акцёра Хаўера Бардэма, падпісаў ліст з асуджэннем «маўчання» наконт Газы падчас Канскага кінафестывалю.

Урад Іспаніі быў адным з самых гучных крытыкаў ваеннай кампаніі Ізраіля ў Газе сярод краін Еўрапейскага Саюза. У чэрвені ўлады Іспаніі назвалі вайну ў Газе «генацыдам» і заявілі аб намеры прызнаць Палестынскую Дзяржаву. Аднак адносіны з Ізраілем краіна не разарвала.

вс