З панядзелка, 1 верасня, у Чэхіі распачалося зніжэнне пенсій былых камуністычных функцыянераў. Некалькі тысяч чалавек будуць атрымліваць на 300 карон (каля 12 еўра) менш за кожны год службы ў партыйным або сілавым апараце ЧССР.
Першыя паніжаныя пенсіі пачнуць выплачвацца з лістапада 2026 года. Да гэтага часу складуць спіс асоб, якіх закранаюць новыя нормы. Дакумент будзе рэгулярна абнаўляцца. Дагэтуль паніжаныя выплаты атрымлівалі толькі 177 найвышэйшых кіраўнікоў Камуністычнай партыі Чэхаслваччыны.
Цяпер зніжэнне закране і кіраўнікоў аддзелаў партыйнага апарату, членаў кантрольных і рэвізійных камісій, супрацоўнікаў органаў бяспекі, палкоўнікаў і маёраў памежнай варты, а таксама ўдзельнікаў парамілітарных фармаванняў — Народнай міліцыі, якая дзейнічала на прадпрыемствах. Пенсіі будуць паніжаныя і тым, хто адказваў за нагляд над дзейнасцю рэлігійных арганізацый, ідэалагічных сакратароў і функцыянераў, якія займаліся барацьбой з так званымі «ўнутранымі ворагамі».
Пры гэтым падкрэсліваецца, што новыя правілы не закрануць людзей, якіх прымусілі адмовіцца ад сваіх функцый. Спіс людзей, чые пенсіі будуць урэзаны, рыхтаваць Інстытут вывучэння таталітарных рэжымаў. Мэта закона — гістарычнае справядлівасць у адносінах да тых, хто з 25 лютага 1948 года да 17 лістапада 1989 года ўдзельнічаў у працы рэпрэсіўнага апарату Чэхаславаччыны.
PAP/эж