Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што амерыканскія вайскоўцы нанесьлі ўдар у паўднёвай частцы Карыбскага мора па караблі з наркотыкамі, які плыў з Венесуэлы.
«Удар адбыўся, калі тэрарысты знаходзіліся ў міжнародных водах, перавозячы нелегальныя наркотыкі ў Злучаныя Штаты. У выніку ўдару загінулі 11 тэрарыстаў», — паведаміў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social у ноч на сераду, 3 верасня.
За некалькі гадзін да гэтага дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што амерыканскія войскі нанесьлі «смяротны ўдар» па караблі, які, магчыма, быў загружаны наркотыкамі і выйшаў з Венесуэлы. Дыпламат дадаў, што судна належала арганізацыі, прызнанай наркатэрарыстычнай.
dw/эж