Беларуская Служба

Прэм'ер Балгарыі паясняе нядаўні інцыдэнт з самалётам Урсулы фон дэр Ляен

04.09.2025 16:01
Гэта не хакеры, а радыёэлектронная барацьба Расійскай Федэрацыяй, пераконвае кіраўнік балгарскага ўраду.
Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Прэмʼер Балгарыі выключыў кібератаку, як прычыну нядаўняга інцыдэнту з пасадкай самалёта Урсулы фон дэр Ляен у Плоўдзіве. Палітык паясніў абставіны інцыдэнту сёння ў парламенце.

Дэпутаты папрасілі Росена Жалязкава ўдакладніць, ці быў інцыдэнт наўмысным дзеяннем Расіі супраць кіраўнічкі Еўракамісіі.

Нагадваем, пілотам самалёта, на борце якога знаходзілася Урсула фон дэр Ляен, давялося прызямліцца ў Плоўдзіве, выкарыстоўваючы папяровыя мапы, бо сістэма GPS не працавала.

«Метады і сродкі вядзення радыёэлектроннай барацьбы Расійскай Федэрацыяй з выкарыстаннем сістэм, размешчаных на Крыме выклікаюць перашкоды ў радыёчастотах, і яны наўмысна накіраваных на спадарожнікі GPS у Еўропе – ад Хельсінкі да Трыпалі», – заявіў прэмʼер Балгарыі.

Ён дадаў, што такія перашкоды, а не кібератакі, назіраюцца даўно. Гэта асабліва актуальна на ўзбярэжжы Чорнага мора, дзе Расія глушыць нават палову сігналаў спадарожнікавай навігацыі. Таму, паводле слоў прэмʼера Жалязкава, няма падстаў для пачатку расследавання інцыдэнту ў аэрапорце Плоўдзіва.

IAR/аз

Борт старшыні Еўракамісіі папаў пад варожае заглушэнне сігналу GPS

01.09.2025 14:32
Самалёт меў цяжкасці з прызямленнем у Балгарыі і экіпаж быў вымушаны выкарыстоўваць традыцыйныя папяровыя карты без электроннай падтрымкі.