Беларуская Служба

Прэзідэнт Францыі: 26 краін гатовыя ўдзельнічаць у місіі ва Украіне

04.09.2025 17:45
Французскі лідар дадаў, што Злучаныя Штаты Амерыкі прадставяць свае гарантыі бяспекі ў бліжэйшыя дні.
прэзідэнт Францыі Эманюэль МакронPAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

26 краін гатовыя ўдзельнічаць у ваеннай місіі ва Украіне для гарантавання міру, заявіў прэзідэнт Францыі пасля заканчэння саміту «Кааліцыі ахвотных» у Парыжы.

Эманюэль Макрон адзначыў, што гэтая гатоўнасць датычыць усіх сфераў дзеянняў – на сушы, на моры і ў паветры.
Французскі лідар дадаў, што Злучаныя Штаты Амерыкі прадставяць свае гарантыі бяспекі ў бліжэйшыя дні.

Ён таксама заявіў, што Украіна будзе каардынаваць дзеянні з амерыканцамі адносна санкцый супраць Расіі.

IAR/аз

Эманюэль Макрон: Мы гатовыя даць Украіне гарантыі бяспекі

04.09.2025 09:40
«Цяпер пытанне ў тым, наколькі шчырай была Расія, калі звярнулася да Злучаных Штатаў з мірнай прапановай», – дадаў палітык.