Беларуская Служба

Што будзе з маёмасцю Армані?

05.09.2025 12:11
Італьянскі мадэльер Джорджа Армані пакінуў пасля сябе спадчыну ў 12 мільярдаў еўра.
  ( )        Giorgio Armani     , 19  2017 . ( 4  2025 .).   4.09.2025
Джорджа Армані (у цэнтры) пазіруе з мадэлямі пасля прэзентацыі свайго брэнда Giorgio Armani падчас Тыдня моды ў Мілане, 19 чэрвеня 2017 г. (перавыданне 4 верасня 2025 г.). Армані памёр 4.09.2025 EPA/MATTEO BAZZI Dostawca: PAP/EPA.

Джорджа Армані, які памёр учора (чацвер, 4 верасня) ва ўзросце 91 год у Мілане, не меў дзяцей. Аднак, як падкрэсліваецца ў Італіі, Джорджа Армані нічога не пакінуў на волю выпадку.

Мадэльер быў чацвёртым самым багатым італьянцам. Ён быў уласнікам 12 вытворчых фабрык і больш чым 2500 крам у 60 краінах.
Акрамя моднага бізнесу, які ён пабудаваў за 50 гадоў, ён заснаваў таксама рэстараны, раскошныя гатэлі і эксклюзіўныя пляжныя клубы. У Армані быў шэраг прыватнай нерухомасці па ўсім свеце, творы мастацтва і баскетбольны клуб.

Асабістая маёмасць «караля моды Джорджа» складае 9 мільярдаў еўра. Падзел маёмасці будзе вядомы толькі пасля адкрыцця завяшчання, але значную частку атрымаюць трое дзяцей брата дызайнера і сястра Разана. Усе яны ўваходзяць у савет дырэктараў яго групы кампаній.

СМІ мяркуюць, што частка прыбытку пойдзе ў фонд, створаны ім для забеспячэння далейшай працы кампаній, якія носяць яго імя.

IAR/яс