Беларуская Служба

Двое італьянцаў, якія памерлі ў маладым узросце, будуць узведзеныя ў ранг святых

07.09.2025 10:08
Тысячы людзей з усяго свету прыбылі на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане.
    -  .
Адзін з новых святых - Карла Акуціс.Фота: Album Online/East News

Сёння, 7 верасня, Папа Рымскі Леў XIV праводзіць першую цырымонію кананізацыі падчас свайго пантыфікату ў Ватыкане. Ён узвядзе ў ранг святых двух маладых італьянцаў: П'ера Джорджа Фрасаці і Карла Акуціса.

Тысячы людзей з усяго свету прыбылі на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане, дзе адбываецца цырымонія. Многія аднаго ўзросту з людзьмі, якіх кананізуюць.

Карла Акуціс, вядомы як «Божы ўплывовец», зрабіў вэб-сайты пра эўхарыстычныя цуды і святых. Ён мае сувязі з Польшчай — яго бабуля, Марыя Генрыета Перлоўская, была ўнучкай польскага землеўладальніка і дыпламата Яна Перлоўскага. Яго польская няня навучыла яго маліцца па-польску. Акуціс бачыў сэнс і мэту ў метафізічнай сустрэчы з Богам і так казаў пра павярхоўнасць жыцця 21-га стагоддзя: «Усе нараджаюцца як арыгіналы, але многія паміраюць як фотакопіі». Ён памёр у 2006 годзе ад вострага лейкозу ва ўзросце 15 гадоў. Ён будзе першым святым з пакалення міленіялаў.

П'ер Джорджа Фрасаці, святар дамініканскага ордэна і аматар спорту і альпінізму, паходзіў з багатай сям'і і выкарыстоўваў сваю фізічную сілу і сацыяльны статус, каб дапамагаць бедным, асабліва падчас эканамічнага крызісу. Ён памёр у 1925 годзе ва ўзросце 24 гадоў ад поліяміэліту.

IAR/нг