Беларуская Служба

Беларуская тэнісістка выступіла на фотасесіі ў сукенцы аўтарства польскай дызайнеркі

07.09.2025 13:44
Арына Сабаленка ў US Open абараніла тытул мінулага года. 
 .
Арына Сабаленка.Фота: twitter.com/jessicaschiffer

Лідарка жаночага тэніснага рэйтынгу Арына Сабаленка апранула на фотасесію сукенку польскай дызайнеркі.

Як адзначыла журналістка New York Times Джэсіка Шыфер, Сабаленка, якая перамагла на турніры Вялікага шлема US Open, падчас фотасесіі з кубкам была ў ружовай, драпіраванай сукенцы польскай дызайнеркі Магды Бутрым. Да яе яна падабрала туфлі на абцасах ад адной з вядомых амерыканскіх марак.

Арына Сабаленка ў US Open абараніла тытул мінулага года. Лепшая польская тэнісістка Іга Свёнтэк спынілася ў чвэрцьфінале гэтага прэстыжнага турніру.

IAR/нг