Беларуская Служба

Падчас Рады бяспекі ААН амбасадар Расіі назваў істэрычнай рэакцыю Польшчы на парушэнне яе паветранай прасторы дронамі

13.09.2025 08:02
Падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН у Нью-Ёрку шмат краін абвінавацілі Расію ў наўмысным парушэнні паветранай прасторы Польшчы і асудзілі дзеянні Масквы.
     .
Амбасадар Расіі пры ААН Васіль Небензя.Фота з архіву ААН/Э.Дебебе

Злучаныя Штаты заклікалі Расію да дзеянняў на карысць міру, не робячы высновы, ці было парушэнне паветранай прасторы Польшчы наўмысным ці выпадковым. Расія адхіліла абвінавачванні Польшчы.

Прадстаўнікі еўрапейскіх краін жорстка крытыкавалі дзеянні Расіі – як ва Украіне, так і парушэнне паветранай прасторы Польшчы.

«Данія асуджае парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Польшчы», – заявіла прадстаўніца Даніі.

«Мы з'яўляемся сведкамі не толькі працягу жорсткасці ва Украіне, але і новай эры запалохвання суседзяў Украіны», – сказаў пасол Славеніі.

Выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША пры ААН Дораці Каміль Шэа заявіла, што яе краіна будзе абараняць кожны квадратны сантыметр тэрыторыі НАТА. «Парушэнне паветранай прасторы нашага саюзніка – наўмыснае ці не – зʼяўляецца доказам адсутнасці добрай волі да намаганняў ЗША па спыненні гэтага канфлікту», – сказала Шэа і заклікала Расію да прамых перамоваў з Украінай аб заканчэнні вайны.

Амбасадар Расіі пры ААН Васіль Небензя адхіліў заявы Польшчы, а рэакцыю на парушэнне польскай паветранай прасторы дронамі назваў істэрычнай. Паводле слоў дыпламата, польскі бок не прадставіў ніякіх доказаў расійскага дачынення, нягледзячы на ​​публічныя абвінавачанні.

IAR/вх