Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Трамп заявіў, што гатовы ўвесці сур'ёзныя санкцыі супраць Расіі, калі ўсе краіны НАТА пачнуць рабіць тое ж самае

13.09.2025 14:23
Трамп згадаў, што гэта вайна Байдэна і Зяленскага.
Donald Trump
Donald TrumpJulia Demaree Nikhinson/Associated Press/East News

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы ўвесці сурʼёзныя санкцыі супраць Расіі, калі ўсе краіны НАТА пачнуць рабіць тое ж самае і перастануць купляць нафту ў Расіі, напісаў ён у сацыяльных сетках.

Ён дадаў: «Прыхільнасць НАТА да перамогі значна меншая за 100%, а купля расійскай нафты некаторымі краінамі шакуе (...) Я гатовы дзейнічаць, калі вы будзеце гатовыя. Проста скажыце мне калі?»

Трамп мяркуе, што калі краіны НАТА выканаюць яго ўмовы, вайна ва Украіне хутка скончыцца.

IAR/вх