З усяго свету паступаюць віншаванні ў адрас Папы Рымскага Льва XIV, які 14 верасня адзначае сваё 70-годдзе. Папа праводзіць свой дзень нараджэння на працы.
Апоўдні Леў XIV прачытае малітву «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра, а вернікі будуць мець магчымасць выказаць свае пажаданні на транспарантах і плакатах. Пасля абеду Папа правядзе імшу за новых мучанікаў і сведкаў веры ў базіліцы Святога Паўла за гарадскімі мурамі.
У сувязі з яго днём нараджэння сёння будуць апублікаваныя ўрыўкі з шырокага інтэрв'ю, якое Леў XIV даў амерыканскай журналістцы Эліз Ален для біяграфіі. Біяграфія павінна выйсці ў наступны чацвер (18 верасня) пад назвай «Леў XIV, грамадзянін свету, місіянер 21 стагоддзя».
Учора вэб-сайт Vatican News апублікаваў малюнкі з пажаданнямі, падоранымі Папу дзецьмі, якія былі пацыентамі бальніцы Bambino Gesu. На адным з іх намаляваны Леў XIV, які трымае сцяг з надпісам «Мір».
IAR/нг