Беларуская Служба

Падсумаванне непальскай рэвалюцыі: як мінімум 72 смяротныя ахвяры

14.09.2025 16:14
Па меншай меры 2113 чалавек атрымалі раненні.
      .
Пахаванне адной з ахвяр пратэстаў у Непале.Фота: PAP/EPA/NARENDRA SHRESTHA

Колькасць ахвяр беспарадкаў у Непале павялічылася да сямідзесяці двух. Згодна з дадзенымі мясцовага Міністэрства аховы здароўя, па меншай меры 2113 чалавек атрымалі раненні.

У панядзелак (8 верасня) у сталіцы Непала пачаліся дэманстрацыі супраць рашэння ўрада заблакаваць сацыяльныя сеткі і праграмы абмену паведамленнямі. Успыхнулі акты вандалізму, падпалы і сутычкі.

Беспарадкі прывялі да адстаўкі прэм'ер-міністра Кхадгі Прасада Шармы Олі. Былая старшыня Вярхоўнага суда Сушыла Каркі была прызначана часовым прэм'ер-міністрам. Новы прэм'ер-міністр будзе выконваць свае абавязкі да парламенцкіх выбараў, запланаваных на 5 сакавіка.

IAR/нг