Беларуская Служба

Ізраіль пачаў наземную аперацыю ў Газе

16.09.2025 09:42
Аперацыя пачалася неўзабаве пасля сустрэчы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа з ізраільскім кіраўніцтвам.
Ізраіль пачаў наземную аперацыю ў ГазеPAP/EPA/ATEF SAFADI

Ізраільская армія пачала наземнае наступленне на горад Газа з мэтай яго акупацыі. Аперацыя пачалася неўзабаве пасля сустрэчы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа з ізраільскім кіраўніцтвам.

Паводле СМІ, Рубіа сказаў прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху, што Вашынгтон падтрымлівае наземную аперацыю, але хоча, каб яна прайшла хутка.

У Газу ўвайшлі ізраільскія танкі, а перад гэтым па горадзе былі нанесеныя авіяўдары. За 20 хвілін ізраільскае войска ўдарыла 37 разоў па Газе, у тым ліку з баявых верталётаў. Абстрэлы гораду былі чутныя ажно ў цэнтры Ізраілю.

вс