Беларуская Служба

Прэзідэнт Германіі пасля візіту кіраўніка Польшчы: Пытанне рэпарацый для нас закрытае

16.09.2025 18:25
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі здзейсніў візіт у Берлін. 
-  ()        . , 16  2025
Франк-Вальтэр Штайнмаер (злева) і Караль Наўроцкі перад ротай ганаровай варты Бундэсвера. Берлін, 16 верасня 2025 года PAP/EPA/FILIP SINGER

Рэгіянальная бяспека, у тым ліку падтрымка Украіны, і рэпарацыі ад Германіі за Другую сусветную вайну – гэта асноўныя тэмы, якія абмяркоўваў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў Берліне. Падчас свайго першага візіту ў Германію кіраўнік Польшчы сустрэўся з прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і канцлерам Фрыдрыхам Мерцам.

«Мы абмеркавалі праблемы рэгіянальнай бяспекі, будучыню Еўрапейскага Саюза, перспектывы польска-германскіх адносін і кампенсацыю за крыўды, нанесеныя Польшчы падчас Другой сусветнай вайны», – напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі ў сваім акаўнце на платформе X.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што падчас перамоваў з германскімі палітыкамі ён «выразна падкрэсліў як пытанні, якія нас аб'ядноўваюць, так і чаканні Польшчы ад нямецкага боку».

У сваю чаргу Франк-Вальтэр Штайнмаер у размове з Каралем Наўроцкім падкрэсліў, што тэма рэпарацый з нямецкага пункту гледжання закрытая.

Караль Наўроцкі адразу з Берліна накіраваўся з візітам у Парыж.

вс