Беспілотнік «Гербера», які разбіўся ў Літве ў канцы ліпеня, быў спецыяльна запушчаны з Беларусі, а не проста прыляцеў з беларускага боку. Пра гэта паведамляе партал Delfi, спасылаючыся на добра інфармаваныя крыніцы.
Літоўскія журналісты пішуць, што запуск дрона быў мэтанакіраванай аперацыяй супраць Літвы, мэта якой – не толькі праверыць магчымасці супрацьпаветранай абароны, але і стварыць псіхалагічны эфект.
Беспілотнік знайшлі з магутнай выбуховай прыладай, з сучасным бартавым камп’ютарам і як мінімум адной SIM-картай.
Дрон, які прыляцеў у Літву 28 ліпеня, быў знойдзены праз тры дні на палігоне ў цэнтры краіны недалёка ад Коўна. Пасля інцыдэнту прадстаўніка пасольства Беларусі выклікалі ў МЗС Літвы для дачы тлумачэнняў.
Міністр абароны Літвы Давіле Шакаліене выказала здагадку, што беспілотнік мог заляцець на тэрыторыю краіны з-за ўздзеяння ўкраінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
вс