«Я сцвярджаю, што Уладзімір Пуцін вінаваты ў забойстве майго мужа Аляксея Навальнага. Я абвінавачваю расійскія спецслужбы ў распрацоўцы забароненай хімічнай і біялагічнай зброі. Я патрабую, каб лабараторыі, якія праводзілі выпрабаванні, апублікавалі іх вынікі», – сказала Навальная ў запісе, размешчаным на YouTube.
Яна не падала падрабязнасцей аб выніках выпрабаванняў. «У лютым 2024 года нам удалося атрымаць і перавезці за мяжу ўзоры біялагічнага матэрыялу Аляксея. Лабараторыі як мінімум у дзвюх краінах незалежна прааналізавалі гэтыя ўзоры і прыйшлі да высновы, што Аляксей быў атручаны», – заявіла яна.
Навальная адзначыла, што як у блоку калоніі, дзе ўтрымліваўся яе муж, так і ў яго камеры, ёсць шматлікія відэакамеры.
«Няма запісу ні з адной з іх», – падкрэсліла яна.
Яна ацаніла, што калі б версія расійскіх уладаў пра смерць Навальнага з натуральных прычын была праўдзівай, Крэмль даўно б апублікаваў запісы з камер.
Навальная раскрытыкавала палітыкаў і тых, хто прымае рашэнні, якія, на яе думку, спрабуюць заслужыць прыхільнасць Пуціна.
«Пакуль вы будзеце маўчаць, ён не спыніцца. Магчыма, прама зараз хтосьці яшчэ памірае ад атруты, замоўленай Пуціным. Не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Мы бачылі такія прыклады», – заявіла яна. «Адзіны спосаб супрацьстаяць Пуціну – гэта мужнасць».
«Я патрабую апублікаваць вынікі расследавання таго, што менавіта было выкарыстана для атручвання майго мужа. Я патрабую гэтага для сябе, для нашых дзяцей, для бацькоў Аляксея, для нашых прыхільнікаў у Расіі і для ўсіх людзей ва ўсім свеце, якія змагаюцца за свабоду і праўду. Мы ўсе заслугоўваем ведаць гэта», – сказала ўдава апазіцыйнага актывіста.
Аляксаей Навальны быў арыштаваны ў Расіі ў 2021 годзе пасля вяртання ў краіну пасля папярэдняй спробы атручвання, якую прыпісваюць расійскім уладам, і лячэння ў Германіі. Улады распачалі супраць яго далейшыя крымінальныя справы, у выніку якіх ён быў асуджаны на агульную суму больш за 30 гадоў пазбаўлення волі. Яго неаднаразова пераводзілі ў адзіночную камеру ў папраўчай калоніі на Крайняй Поўначы Расіі, дзе ён правёў у агульнай складанасці больш за 300 дзён. 16 лютага 2024 года турэмнае кіраўніцтва абвясціла пра смерць апазіцыйнага актывіста.
ав