Беларуская Служба

Еўрапейская камісія прапанавала санкцыі супраць Ізраілю ў адказ на ваенныя аперацыі ў сектары Газа

17.09.2025 18:00
Гандлёвыя санкцыі патрабуюць згоды большасці дзяржаў-членаў, якія падзеленыя ў меркаваннях. 
Кая Калас PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейская камісія прапанавала санкцыі супраць Ізраілю ў адказ на ваенныя аперацыі ў сектары Газа і катастрафічную гуманітарную сітуацыю. Дзяржавы-члены павінны прыняць абмежаванні, каб яны ўступілі ў сілу.

Еўрапейская камісія прапанавала, перш за ўсё, прыпыніць дзеянне некаторых элементаў гандлёвай дамовы. Гэта прадугледжвае адмену льготных тарыфаў для Ізраілю і аднаўленне Бруселем тарыфаў на 37 працэнтаў тавараў. ЕС з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Ізраілю, агульны абʼём гандлю таварамі ў мінулым годзе склаў больш за 42,5 мільярда еўра. «Мэта не ў тым, каб пакараць Ізраіль. Мэта ў тым, каб палепшыць гуманітарную сітуацыю ў сектары Газа», – заявіла кіраўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кая Калас, абвяшчаючы прапановы Камісіі.

Гандлёвыя санкцыі патрабуюць згоды большасці дзяржаў-членаў, якія падзеленыя ў меркаваннях. Сярод краін, якія выступаюць супраць санкцый, – Германія, Італія, Чэхія, Аўстрыя і Венгрыя.

Камісія таксама прапанавала санкцыі супраць двух міністраў урада Ізраілю, аднаго па пытаннях фінансаў, а другога – па пытаннях бяспекі. Ім будзе забаронены ўезд у ЕС, а іх актывы будуць заблакаваныя. У гэтым выпадку для ўступлення санкцый у сілу патрабуецца аднагалосная згода ўсіх краін.

ав