Беларуская Служба

У Фларыдзе правялі 12 за год пакаранне смерцю

18.09.2025 08:10
Гэта найбольшая колькасць пакаранняў смерцю за адзін год у гісторыі Фларыды.
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

У сераду ў Фларыдзе быў пакараны смерцю 63-гадовы Дэвід Джозеф Пітман за жорсткае патройнае забойства ў 1990 годзе. Гэта 12-е пакаранне смерцю ў штаце ў 2025 годзе – найбольшая колькасць пакаранняў смерцю за адзін год у гісторыі Фларыды.

Пітман быў пакараны смерцю смяротнай ін'екцыяй. Паводле USA Today, прычынай здзейсненых забойстваў нібыта быў гнеў з-за заявы жонкі аб разводзе. Пракуроры заявілі, што спачатку ён напаў на 20-гадовую сястру сваёй жонкі, Боні, сем разоў ударыўшы яе нажом і перарэзаўшы ёй горла. Затым ён смяротна параніў нажом яе 50-гадовую маці і 60-гадовага бацьку, а потым падпаліў дом.
Шэрыф акругі Полк Грэдзі Джад, які прыбыў на месца здарэння ў 1990 годзе, сказаў: «Калі хто і заслугоўваў смяротнага пакарання, дык гэта Дэвід Пітман».

Падчас суда 63-гадовы злачынец сведчыў, што ў момант забойстваў ён начаваў у доме свайго бацькі, але яго бацька адмаўляў яго версію падзей. У апошнія гады яго адвакаты ў апеляцыйных судах сцвярджалі, што ён занадта разумова адсталы, каб быць пакараным смерцю ў адпаведнасці з Канстытуцыяй ЗША.

Генеральная пракуратура Фларыды адхіліла гэтыя сцвярджэнні, адзначыўшы, што Пітман «метадычна планаваў забойствы – перарэзаў тэлефонныя лініі перад тым, як увайсці ў дом сярод ночы, забіў усіх трох ахвяр і падпаліў дом». Яна дадала, што любое сцвярджэнне аб разумовай адсталасці «будзе супярэчыць важкім доказам яго здольнасці адаптавацца».

Пакаранне смерцю Пітмана стала 31-м у ЗША ў гэтым годзе – найбольш за апошняе дзесяцігоддзе, адзначае USA Today.

ав