Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю, 21 верасня, паабяцаў, што яго краіна дапаможа абараніць Польшчу і краіны Балтыі, калі канфлікт з Расіяй абвастрыцца.
Амерыканскі кіраўнік сказаў гэта падчас размовы з журналістамі перад тым, як пакінуць цырымонію развітання з актывістам Чарлі Кіркам.
Яго спыталі, ці дапаможа ён абароніць краіны ЕС, калі Расія пачне эскалацыю ваенных дзеянняў.
«Так, дапамагу. Дапамагу», – адказаў амерыканскі лідар.
Каментар Дональда Трампа прагучаў на фоне нядаўняга расійскага ўварвання ў паветраную прастору Эстоніі. Нагадаем, 19 верасня тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 праляцелі над эстонскім востравам у Фінскім заліве без дазволу і знаходзіліся там 12 хвілін.
У апошні час таксама назіраецца парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі БЛА.
вс