Беларуская Служба

«Гэты медаль – падзяка Польшчы». Марыя Жодзік выратавала гонар польскай каманды ў Токіа (ФОТА)

22.09.2025 08:30
Скокнуўшы на 2 метры Марыя Жодзік палепшыла свой асабісты рэкорд і заваявала сярэбраны медаль – адзіны для Польшчы на ЧС у Токіа.
Марыя Жодзік выйграла сярэбраны медаль у скачках у вышыню ў апошні дзень Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў ТокіаPAP/Adam Warżawa

Марыя Жодзік заваявала сярэбраны медаль у скачках у вышыню ў апошні дзень Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа.

Скокнуўшы на 2 метры Жодзік палепшыла свой асабісты рэкорд і заваявала сярэбраны медаль – адзіны для польскай каманды на Чэмпіянаце свету ў лёгкай атлетыцы ў Токіа.

Марыя Жодзік выйграла сярэбраны медаль у скачках у вышыню ў апошні дзень Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа Марыя Жодзік выйграла сярэбраны медаль у скачках у вышыню ў апошні дзень Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа

Апошні раз Польшча заваявала – адзін медаль – у 2003 годзе на Чэмпіянаце свету ў Парыжы. У 1991 годзе ў Токіа Польшча таксама выйграла адзін медаль. Гаворка ідзе пра залаты медаль, які Ванда Панфіль заваявала тады ў марафоне.

Золата ў Токіа выйграла аўстралійка Нікола Оліслагерс. Бронзавыя медалі атрымалі Ангеліна Топіч з Сербіі і рэкардсменка свету Яраслава Махучыч з Украіны.

Марыя Жодзік, Нікола Оліслагерс, Ангеліна Топіч і Яраслава Махучыч Марыя Жодзік, Нікола Оліслагерс, Ангеліна Топіч і Яраслава Махучыч

Спаборніцтвы па скачках у вышыню сярод жанчын некалькі разоў перарываліся з-за моцнага дажджу.

« Я ўпала на матрац і доўга сачыла за тым, ці планка засталася на 2 метрах», – сказала Жодзік.
Яна падкрэсліла, што гэты медаль – «падзяка Польшчы». «За тое, што яна прыняла мяне, за тое, што дазволіла мне рэалізаваць свае мары », – дадала яна, ледзь стрымліваючы слёзы.

Яна таксама ўспомніла, што пакінула сям'ю ў Беларусі і часта задавалася пытаннем, ці правільна яна паступіла.
«Гэты медаль кажа мне: так, ты мела рацыю. Варта было марыць», – сказала Марыя Жодзік.

Марыя Жодзік заваявала сярэбраны медаль у скачках у вышыню ў апошні дзень Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа. Марыя Жодзік заваявала сярэбраны медаль у скачках у вышыню ў апошні дзень Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа.

Нагадваем, у 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Гэта закрыла атлетцы дарогу ў нацыянальную каманду і яна была вымушаная пакінуць Беларусь. У 2024 годзе Марыі Жодзік дазволілі выступаць за Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Спартсменка жыве і трэнуецца ў Беластоку.

аз

Марыя Жодзік, якая пасля 2020-га вымушана пакінула Беларусь і выступае за Польшчу, перамагла ў этапе «Дыяментавай лігі»

21.08.2025 12:16
Беларуска, якая пасля падзей 2020 году выступае за Польшчу, здабыла перамогу на вельмі прэстыжных спаборніцтвах у Швейцарыі.