Больш за 35 000 хасідаў прыбылі ва Украіну, каб адзначыць габрэйскі Новы год – 5 786. Святкаванні традыцыйна праходзяць у горадзе Умань, дзе знаходзіцца магіла цадыка Нахмана - аднаго з лідараў габрэйскага хасідызму, які памёр і быў пахаваны там у пачатку XIX стагоддзя.
Свята пачынаецца сёння (22 верасня) і працягнецца да серады (24 верасня).
Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне. PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO
Габрэйскіх вернікаў папярэдзілі пра небяспеку, звязаную з расійскімі нападамі.
Як паведамілі памежнікі, за апошнія дні ва Украіну прыбыло 35 000 хасідаў. У горад таксама прыбылі ізраільскія паліцэйскія падраздзяленні, якія сфарміравалі сумесныя патрулі з мясцовай паліцыяй.
Міністэрства замежных спраў Украіны апублікавала заяву, у якой нагадала, што ва Украіне працягваецца вайна і дзейнічаюць адпаведныя абмежаванні.
Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне. PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO
Хасіды лічаць, што наведванне магілы цадыка прыносіць поспех, асабліва калі паломніцтва адбываецца падчас Рош ха-Шана, габрэйскага свята Новага года.
IAR/аз