Беларуская Служба

Краіны НАТА фінансуюць вайну супраць саміх сябе, бо яны працягваюць купляць расійскую нафту - Дональд Трамп

23.09.2025 20:01
ЗША гатовыя ўвесці «сур'ёзныя» санкцыі супраць Расіі, але толькі ў тым выпадку, калі краіны НАТА зробяць тое ж самае і перастануць купляць расійскую нафту.
Дональд Трамп на трыбуне Генеральнай асамблеі ААНPAP/EPA/SARAH YENESEL

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што хоча, каб Еўропа спыніла купляць расійскую нафту да канца года. «Трамп абсалютна мае рацыю. Мы працуем над гэтым», – сказала кіраўнік Еўракамісіі ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць 80-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН.

Прэзідэнт Дональд Трамп раней выказаў меркаванне, што Злучаныя Штаты гатовыя ўвесці «сур'ёзныя» санкцыі супраць Расіі, але толькі ў тым выпадку, калі краіны НАТА зробяць тое ж самае і перастануць купляць расійскую нафту.

«Я не магу рабіць тое, што робяць яны (еўрапейскія краіны – рэд.). Яны купляюць нафту і газ у Расіі, пакуль ваююць з Расіяй. Для іх гэта ганьба, і, магу вам сказаць, для іх было вельмі няёмка, калі я пра гэта даведаўся», – сказаў Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што краіны НАТА фінансуюць вайну супраць саміх сябе, бо яны працягваюць купляць расійскую нафту.

вс