Беларуская Служба

Дзевяць чалавек загінулі з-за моцных дажджоў у Адэскай вобласці

01.10.2025 11:03
Службы экстранай дапамогі амаль 24 гадзіны працуюць над ліквідацыяй наступстваў неспрыяльных умоў надвор'я.
Адэская вобласцьPAP/Alena Solomonova

Дзевяць чалавек, у тым ліку дзіця, загінулі ў Адэскай вобласці на поўдні Украіны з-за моцных дажджоў. Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) паведаміла ў сераду, што службы экстранай дапамогі амаль 24 гадзіны працуюць над ліквідацыяй наступстваў неспрыяльных умоў надвор'я.

«На дадзены момант вядома пра дзевяць загінулых, у тым ліку адно дзіця. На працягу ночы ратавальнікі дапамагалі ў эвакуацыі людзей (...), выцягвалі машыны, адпампоўвалі ваду з будынкаў і шукалі зніклую дзяўчынку, якую знайшлі а 7:00 раніцы», – паведаміла прэс-служба ДСНС у Тэлеграме.

У заяве адзначаецца, што ў агульнай складанасці выратавана 362 чалавекі і эвакуявана 227 адзінак транспартных сродкаў. Было задзейнічана 255 ратавальнікаў і 68 адзінак тэхнікі. Праца па ліквідацыі наступстваў ліўняў працягваецца.

ав