Беларуская Служба

Памежны кантроль з Германіяй і Літвой падоўжаны яшчэ на шэсць месяцаў

01.10.2025 15:02
Пастанову па гэтым пытанні падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі.
.
.фота: Polskie Radio

Прэс-сакратар міністэрства Караліна Галэцка паведаміла, што пастанова ўступае ў сілу 5 кастрычніка і будзе дзейнічаць да 4 красавіка:

- Мы прадаўжаем кантроль на межах Польшчы і Літвы, каб, перш за ўсё, кантраляваць міграцыйны шлях, якія вядзе з балтыйскіх краін праз Польшчу ў Германію. Тут мы адсочваем людзей, якія спрабуюць нелегальна пераправіць мігрантаў на Захад. Галоўнай задачай Памежнай службы застаецца захаванне шчыльнасці і абарона мяжы з Беларуссю.

З пачатку года да канца жніўня памежнікі затрымалі 483 чалавекі, якія незаконна перасеклі мяжу з Літвы ў Польшчу, а таксама 55 памагатых або арганізатараў. 50 чалавек былі змешчаны пад варту.

Больш за 2000 чалавек было затрымана за незаконны пераход мяжы з Польшчы ў Германію, у тым ліку больш за 550 замежнікаў, якія раней перасякалі польска-беларускую мяжу. Амаль 250 замежнікаў, якія раней незаконна перасякалі літоўска-польскую мяжу, таксама былі затрыманыя на мяжы з Германіяй. Больш за 300 чалавек незаконна перасеклі польскую мяжу з боку Германіі.

ав