Беларуская Служба

У Грузіі зноў пратэсты і сутычкі з паліцыяй

04.10.2025 16:45
Праціўнікі ўрада збіраюцца ў сталіцы Грузіі, Тбілісі. Мясцовыя выбары праходзяць у 64 рэгіёнах Грузіі.  
     , 4  2025 .
Людзі ідуць да парламента ў Тбілісі, 4 кастрычніка 2025 г.Фота: Nini Gabritchidze/Civil.ge

Некаторыя апазіцыйныя партыі байкатавалі галасаванне і заклікалі грамадзян прыняць удзел у антыўрадавым пратэсце, які яны называюць «мірнай рэвалюцыяй».

З раніцы ў розных раёнах Тбілісі разгорнутыя сілы паліцыі. Вялікія групы паліцыі былі заўважаныя каля будынка парламента, на праспекце Руставелі. Міністэрства ўнутраных спраў абвясціла аб рэакцыі на любыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак. Апазіцыйныя групы, якія ўжо 11 месяцаў арганізоўваюць антыўрадавыя пратэсты, абяцаюць зрынуць урад «Грузінскай мары».

«Мы зачытаем спецыяльную дэкларацыю, якую народ пацвердзіць, і з гэтага моманту ўлада пяройдзе да народа», — заявіў Пата Бурчуладзэ, лідар апазіцыйнага грамадзянскага руху «Праспект Руставелі».

На думку незалежных грузінскіх каментатараў, апазіцыі не ўдасца зрынуць урад, таму што асобныя пратэстныя групы ўжо не такія адзіныя і згуртаваныя, як гэта было падчас піку антыўрадавых пратэстаў у лістападзе і снежні 2024 года.

Тым часам грузінскае медыя sova.news паведамляе, што каля парламента Грузіі назіраюцца сутыкненні паміж удзельнікамі пратэсту і сілавымі структурамі. Праціўнікі дзейнай улады спрабуюць штурмаваць будынак парламента, у той час як праваахоўнікі спрабуюць спыніць іх. Паведамляецца аб прымяненні слёзатачывага газу і гумавых куль. 

Нягледзячы на ​​бягучую сітуацыю, пратэстуючыя настойваюць на адстаўцы прадстаўнікоў урада і кіраўнікоў сілавых структур.  

IAR/вх