Беларуская Служба

Замежных актывістаў, якія спрабавалі прарваць марскую блакаду Сектара Газа, дэпартавалі з Ізраіля

06.10.2025 19:03
Агулам Ізраіль дэпартаваў 171 замежага грамадзяніна, у тым ліку вядомую шведскую актывістку Грэту Тунберг.
Сустрэча дэпартаваных грамадзян у аэрапорце АмстэрдамаPAP/EPA/Jeroen Jumelet

Замежных актывістаў, якія спрабавалі прарваць марскую блакаду Сектара Газа, дэпартавалі з Ізраіля, паведаміла ізраільскае МЗС у панядзелак, 6 кастрычніка. Агулам Ізраіль дэпартаваў 171 замежага грамадзяніна, у тым ліку вядомую шведскую актывістку Грэту Тунберг.

МЗС Ізраіля паведаміла, што дэпартаваныя з'яўляюцца грамадзянамі Грэцыі, Італіі, Францыі, Ірландыі, Швецыі, Польшчы, Германіі, Балгарыі, Літвы, Аўстрыі, Люксембурга, Фінляндыі, Даніі, Славакіі, Швейцарыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Сербіі і ЗША.

Затрыманыя актывісты ўтрымліваліся ў адной з ізраільскіх турмаў. Праваахоўнікі паведамлялі, што актывісты падвяргаліся жорсткаму абыходжанню з боку наглядчыкаў. Некаторыя з затрыманых расказалі адвакатам, што ім адмаўлялі ў вадзе і ежы ды над імі здзекваліся. Грэта Тунберг таксама паведаміла шведскім чыноўнікам аб жорсткім абыходжанні пад вартай.

МЗС Ізраіля адхіліў абвінавачанні ў жорсткім абыходжанні з актывістамі.

2 кастрычніка ізраільскія вайскоўцы перахапілі некалькі лодак Global Sumud Flotilla, якія спрабавалі прарваць блакаду Сектара Газа. У складзе флатыліі было больш за 40 грамадзянскіх суднаў з каля 500 актывістамі, юрыстамі і палітыкамі. Сярод затрыманых – трое грамадзян Польшчы, у тым ліку дэпутат Сейму Францішак Старчэўскі.

вс