Беларуская Служба

У Ташкенце ўшаноўваюць ахвяр высылкі палякаў углыб СССР

07.10.2025 11:11
У склад польскай дэлегацыі, што прыбыла ў Узбекістан, уваходзіць каля 40 чалавек, якія перажылі рэпрэсіі.
Polscy zesłańcy w łagrze w Workucie
Polscy zesłańcy w łagrze w WorkucieNarodowe Archiwum Cyfrowe

У сераду, 7 кастрычніка, жалобнымі цырымоніямі на двух ваенных могілках у Ташкенце пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя памяці ахвяраў прымусовай высылкі палякаў углыб СССР. 

У рамках адзначэння 85-й гадавіны трагедыі прадстаўнікі Упраўлення ў справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Польшчы разам з Галоўным саюзам сібіракоў наведваюць польскія месцы памяці ў Узбекістане і Казахстане.

У склад польскай дэлегацыі, што прыбыла ў Узбекістан, уваходзіць каля 40 чалавек, якія перажылі рэпрэсіі. Сярод іх — Адам Мітэльштэдт, які нарадзіўся ў высылцы і вярнуўся ў Польшчу толькі ў дзесяцігадовым узросце.

«Там нас лічылі чужынцамі, дзецьмі злачынцаў, як яны казалі. Мы лавілі суслоў, каб выжыць — плацілі па чатыры рублі за аднаго», — успамінае былы вязень.

У 1940 годзе па загадзе кіраўніцтва СССР адбыліся некалькі хваль дэпартацый жыхароў міжваеннай Польшчы, падчас якіх у цяжкіх умовах у выгнанне трапілі сотні тысяч, а магчыма, і да мільёна чалавек.

Урачыстасці пачаліся на польскіх ваеных могілках Алмазор I і Алмазор II, таксама запланаваныя сустрэчы з польскай дыяспарай і прадстаўнікамі ўладаў Узбекістана.

iar/эж