Беларуская Служба

Аўстрыя хоча пазбавіць грамадзянства расійскага шпіёна

08.10.2025 13:10
Ян Марсалек таксама з'яўляецца галоўным падазраваным па справе з буйным фінансавым скандалам у краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpeterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аўстрыя хоча пазбавіць грамадзянства былога фінансавага менеджара, які цяпер працуе на расійскую разведку. Ян Марсалек знаходзіцца ў вышуку паводле еўрапейскага ордэра на арышт за махлярства на суму амаль два мільярды еўра. Аўстрыец быў менеджарам у кампаніі Wirecard – адной з найбуйнейшых на Франкфурцкай фондавай біржы. Аднак пяць гадоў таму было раскрыта бухгалтарскае махлярства на суму амаль два мільярды еўра.

Член праўлення Ян Марсалек зʼяўляецца галоўным падазраваным па справе з Wirecard. Пракуроры пераследуюць яго за махлярства, растрату і іншыя эканамічныя злачынствы. Аднак мужчына знік. Пазней аказалася, што ён знаходзіцца ў Расіі.

Улетку журналісцкае расследаванне паказала, што ён працаваў на расійскую разведку. Паводле нямецкіх следчых, падчас сваёй фінансавай карʼеры ў Германіі і Аўстрыі Марсалек працаваў на некалькі расійскіх разведвальных службаў.

Цяпер Міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі хоча пазбавіць яго грамадзянства. Гэтая працэдура выкарыстоўваецца рэдка, але магчымая, напрыклад, калі грамадзянін дзейнічае супраць інтарэсаў дзяржавы і працуе на службу іншай краіны.

IAR/аз