Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Омар Ягі атрымалі Нобелеўскую прэмію ў галіне хіміі за 2025 год. Яны былі ўзнагароджаныя за распрацоўку метала-арганічных каркасных структураў (англ. metal-organic frameworks, MOF), то бок новага тыпу малекулярнай архітэктуры.
У прыватнасці створаныя імі канструкцыі ўтрымліваюць вялікія паражніны, у якія могуць пранікаць і выцякаць малекулы.
Як сказала доктар Марыя Гурна (Maria Górna) з хімічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, гэта сведчыць пра ўсё большае разуменне значэння хіміі ў сучасным свеце:
- Каралеўская шведская акадэмія зноў нас здзівіла, бо прэмія ў галіне хіміі, скажам так, мае сапраўды хімічны характар. Падобным чынам, як у выпадку квантавых кропак, мы маем справу з больш складанымі структурамі, якіх навукоўцы могуць праектаваць усё больш рацыянальна і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх уласцівасці, напрыклад, дзеля адбору, транспарту ці паглынання.
Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджаецца з моманту заснавання Шведскай акадэміі навук у 1901 годзе. У 1911 годзе прэмія была прысуджаная Марыі Складоўскай-Кюры за адкрыццё палонію і радыю і даследаванне іх уласцівасцей.
IAR/аз