Беларуская Служба

Расія спрабуе дыскрэдытаваць Польшчу і краіны Балтыі

09.10.2025 08:45
Масква крытыкуе Польшчу і краіны Балтыі за празмерна радыкальныя дзеянні супраць крамлёўскай дыктатуры.
Ілюстрацыйнае фотаMIKHAIL METZEL/SPUTNIK/KREMLIN POOL PAP/EPA

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што знешняя палітыка Еўрапейскага Саюза знаходзіцца ў закладніках дзеянняў «неўтаймаваных» дзяржаў, такіх як Польшча, Літва, Латвія і Эстонія.

Незалежныя каментатары лічаць, што гэта частка гібрыднай вайны і спроба адгаварыць Захад ад падтрымкі Украіны.

З пачатку агрэсіі супраць Украіны Расія спрабуе дыскрэдытаваць дзяржавы, якія найбольш актыўна падтрымліваюць украінцаў. Наталля Панчанка з ініцыятывы Еўрамайдан у Варшаве папярэджвала, што расіяне спрабуюць выкарыстоўваць інфармацыйную вайну, каб падзяліць саюзнікаў Украіны і адгаварыць іх ад падтрымкі гэтай краіны.

Крэмль пасылае выразны сігнал: калі б не Польшча і краіны Балтыі, Масква дасягнула б пагаднення з іншымі краінамі Еўрапейскага Саюза. Падобныя сігналы паступаюць з Мінска. Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка крытыкуе тое, што ён называе радыкалізмам сваіх суседзяў.

Паводле незалежных каментатараў, Масква натхняе сваіх саюзнікаў правакаваць напружанасць паміж заходнімі грамадствамі, каб прымусіць палітыкаў ЕС рабіць менш радыкальныя дзеянні ў дачыненні да Расіі.

ПР/юл