Беларуская Служба

Расійская цяжкая і аўтамабільная прамысловасць абмяжоўваюць грамадзянскую вытворчасць

11.10.2025 16:06
Расійская цяжкая і аўтамабільная прамысловасць абмяжоўваюць грамадзянскую вытворчасць. Найбуйнейшыя кампаніі выжываюць за кошт ваенных кантрактаў.
  .
Прадукцыя Уральскага завода.uralvagonzavod.ru

Крызіс закранае такіх расійскіх гігантаў, як «Уралвагонзавод». Уральскі завод быў заснаваны ў 1936 годзе, яго галоўная вытворчасць знаходзіцца ў Ніжнім Тагіле. На заводзе вырабляюць чыгуначныя вагоны, цяжкую будаўнічую і сельскагаспадарчую тэхніку.

Аднак сусветнае прызнанне Уральскі завод атрымаў як вытворца танкаў Т-72, ​​Т-14 «Армата» і Т-90, а таксама бронетранспарцёраў «Тэрмінатар». Паводле незалежных расійскіх СМІ, кампанія ўжо адпраўляе ў адпачынак частку сваіх супрацоўнікаў і рыхтуецца скараціць працоўны тыдзень да чатырох працоўных дзён. Абмежаванні закранаюць тую частку прадпрыемства, якая вырабляе прадукцыю для грамадзянскага сектара.

– Уралвагонзавод выконвае вялікую замову на БМПТ: запатрабаванасць у гэтай машыне высокая. Заўсёды лічылася, што асноўнай ударнай сілай сухапутных войскаў выступаюць танкі. Цяпер можна сказаць, што да іх дадаліся і БМПТ, –заяўляў генеральны дырэктар Канцэрна «Уралвагонзавод» Аляксандр Патапаў 1 кастрычніка гэтага года.

Пакуль што ваенныя вытворчыя падраздзяленні не адчуваюць ніякіх праблем. Падобная сітуацыя на аўтамабільных заводах КамАЗ, ВАЗ і ГАЗ.

Незалежныя эканамісты адзначаюць, што заходнія санкцыі пазбавілі расійскія кампаніі доступу да сучасных тэхналогій. Аўтамабілі і тэхніка, вырабленыя ў Расіі, не адпавядаюць многім стандартам і чаканням кліентаў.

IAR/вх