Беларуская Служба

ХАМАС перадаў Ізраілю першых закладнікаў

13.10.2025 09:00
Абмен палоннымі – гэта рэалізацыя першага пункта пагаднення паміж Ізраілем і ХАМАС.
 -
Жыхары Тэль-Авіва чакаюць вызваленых ХАМАС ізраільскіх закладнікаўPAP/EPA/STRINGER

Пачаўся абмен закладнікамі паміж арганізацыяй ХАМАС і Ізраілем, у якім пасярэднічае Чырвоны Крыж. Першыя з 20 закладнікаў былі перададзены ізраільскай арміі. Згодна з дасягнутым пагадненнем, ХАМАС таксама перадасць целы 26 закладнікаў, якія загінулі ў няволі. Лёс яшчэ двух застаецца невядомым.

У сваю чаргу Ізраіль павінен вызваліць 1966 палестынскіх вязняў.

Гэта першы з 20 пунктаў мірнага плана Дональда Трампа, які сёння наведвае Ізраіль, а затым накіруецца ў Егіпет для ўдзелу ў саміце, прысвечаным спыненню вайны ў Газе. Саміт арганізуюць Егіпет і ЗША, а ўдзел прымуць у ім лідары 20 краін.

Чакаецца, што ўдзельнікі афіцыйна падпішуць мірны план Дональда Трампа, гарантамі якога выступаюць ЗША, Егіпет, Катар і Турцыя.

Пакуль што ў Газе дзейнічае толькі перамір'е, якое прадугледжвае спыненне баявых дзеянняў і абмен палоннымі.

7 кастрычніка 2023 года ХАМАС уварваўся на поўдзень Ізраіля, забіўшы каля 1200 чалавек і выкраўшы 251 закладніка. З таго часу ў выніку ваенных аперацый Ізраіля ў Сектары Газа загінула больш за 67 000 палестынцаў.

IAR/аз

Усё больш палітыкаў заяўляюць пра свой удзел у мірным саміце ў Егіпце

12.10.2025 15:13
Мірны саміт па справе Сектара Газа запланаваным на 13 кастрычніка ў Шарм-эль-Шэйху ў Егіпце. Сустрэчу правядуць прэзідэнты ЗША і Егіпта - Дональд Трамп і Абдал Фатах ас-Сісі.