Беларуская Служба

Вырасла колькасць параненых у выніку сутыкнення двух цягнікоў у Славакіі

13.10.2025 14:40
Аварыя адбылася каля горада Рожнява, дзе лоб у лоб сутыкнуліся два экспрэс-цягнікі.
Чыгункакрыніца: Pixabay.com/652234

Вырасла колькасць параненых у выніку сутыкнення цягнікоў ва ўсходняй Славакіі. Як паведаміў міністр унутраных спраў Матуш Шутай Эштак, у выніку аварыі былі параненыя амаль сто чалавек. Стан дзвюх параненых асобаў крытычны. Астатнія атрымалі лёгкія траўмы.

Аварыя адбылася каля горада Рожнява, дзе лоб у лоб сутыкнуліся два экспрэс-цягнікі, якія рухаліся ў супрацьлеглых напрамках.

Паліцыя расследуе прычыну аварыі. Паводле папярэдніх звестак, адзін з машыністаў мог зрабіць памылку.

IAR/аз

Еўрапейская Камісія хоча абысці вета Венгрыі і Славакіі ў справе эмбарга на расійскую нафту

25.09.2025 08:01
Брусэль пацвердзіў, што неўзабаве прадставіць прапанову аб увядзенні імпартных тарыфаў на расійскую нафту.