Беларуская Служба

Злачынцы абрабавалі Луўр. Сярод скрадзеных прадметаў — упрыгожанні з эпохі Напалеона

19.10.2025 14:19
Крадзеж быў старанна спланаваны дасведчанай злачыннай групай. 
 . 19   .
Луўр абрабавалі. 19 кастрычніка ён зачынены. PAP/EPA/Mohammed Badra

Злодзеі абрабавалі славуты музей Луўр у Парыжы. Пра гэта паведаміла міністр культуры Францыі Рашыда Даці. Інцыдэнт, паводле слоў Даці, адбыўся раніцай, яшчэ да адкрыцця музея. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Адміністрацыя музея паведаміла, што 19 кастрычніка ён будзе зачынены.

Здабыча бясцэнная. Былі скрадзеныя каштоўнасці - біжутэрыя эпохі Напалеона, зараз праводзіцца ацэнка шкоды. Пачатковыя вынікі расследавання паказваюць, што крадзеж быў старанна спланаваны дасведчанай злачыннай групай. Яны ні на каго не напалі, увайшлі вельмі спакойна. На працягу чатырох хвілін яны знішчылі вітрыны, забралі здабычу і сышлі, сказала міністр.

Французскія СМІ паведамляюць, што злачынцы выкарысталі грузавы пад'ёмнік, каб дабрацца да першага паверха Луўра, дзе разбілі вітрыну. Каля 9:30 раніцы яны ўвайшлі ў Галерэю Апалона і скралі каля дзесяці ювелірных вырабаў. Сярод іх былі брошка і тыяра імператрыцы Яўгеніі, жонкі Напалеона III.

Злодзеі таксама нібыта пашкодзілі яе карону, але не забралі яе. Паліцыя вядзе пошукі, шукаюць трох ці чатырох чалавек, якія ўцяклі на матацыклах. Наведвальнікі былі эвакуяваныя з музея. Тэрыторыя вакол галоўнага ўваходу ў піраміду Луўра была закрыта для руху.

Луўр - самы папулярны музей у свеце. Штогод яго наведваюць каля дзевяці мільёнаў чалавек.

Карэспандэнт ПР Стэфан Фольцэр/нг