Беларуская Служба

Палякі ўсё больш цікавяцца купляй нерухомасці ў Тайландзе

20.10.2025 10:41
Толькі за апошнія два гады палякі набылі або арандавалі каля 6000 кватэр.
тайландыяriderworks/Pixabay/CCO

Палякі інвестуюць у нерухомасць не толькі ў Іспаніі і Харватыі, але і ў Тайландзе. Усё больш палякаў выбіраюць куплю нерухомасці ў гэтай азіяцкай краіне. Паводле ацэнак агентаў па нерухомасці, толькі за апошнія два гады палякі набылі або арандавалі каля 6000 кватэр.

Пакупнікоў з Польшчы спакушае не толькі клімат, але і кватэры з высокім стандартам на выспе Пхукет, кажа Мацей Шульчэўскі, пасярэднік, які жыве і працуе ў Тайландзе:

- Цэны ў Тайландзе пачынаюцца ўжо з 470 тысяч за кватэру з мэбляй, за 30 квадратных метраў.

На выспе Пхукет ёсць шматпавярховыя дамы, дзе палякі выкупілі больш за палову кватэр.

Многія дэвелоперы, разлічваючы на зацікаўленасць спецыялістаў са сферы ІТ, прымаюць аплату крыптавалютай.

У Тайландзе жыве і дыстанцыйна працуе каля 25 тысяч палякаў. Паводле ацэнак Міністэрства турызму Тайланда, у гэтым годзе ў Тайланд можа прыехаць да 250 000 турыстаў з Польшчы. Гэта ўдвая больш, чым у 2023 годзе.

ав