Тарыфы Дональда Трампа хутка прывялі да таго, што Злучаныя Штаты Амерыкі страцілі свае пазіцыі галоўнага эканамічнага партнёра Германіі. У мінулым годзе гандаль з ЗША быў найбуйнейшым. Цяпер заходні сусед Польшчы зноў найбольш гандлюе з Кітаем.
Паднябесная вярнула сабе лідзіруючыя пазіцыі дзякуючы росту экспарту ў Германію, а таксама зніжэнню продажаў нямецкай прадукцыі ў ЗША.
Вышэйшыя цэны на еўрапейскія, а значыць, і нямецкія тавары прычыніліся да таго, што амерыканцы купляюць іх менш ахвотна. У выніку кампаніі ў Германіі шукаюць іншых пакупнікоў, бо ЗША сталі непрадказальным партнёрам.
Між тым, Кітай павялічвае продажы ў Еўропе дзякуючы рознічным платформам і наступу аўтамабільных кампаній.
Дадзеныя Федэральнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў верасні Кітай вярнуў сабе пазіцыю найбуйнейшага гандлёвага партнёра Германіі.
Дарэчы, гэтую пазіцыю Кітай займаў раней на працягу васьмі гадоў, да 2023 года. У 2024 годзе кітайцаў абагналі амерыканцы, але змена ў Белым доме і прыярытэты ў эканоміцы ЗША ўплываюць на супрацоўніцтва з Германіяй.
IAR/аз