Беларуская Служба

У Львоў прыбыў канвой з польскай гуманітарнай дапамогай – лякарствамі, якіх не хапае Украіне

24.10.2025 09:28
Міністэрства аховы здароўя Украіны звярнулася з просьбай прыслаць лекавыя прэпараты.
. .
Антыбіётык. Ілюстрацыя.Фота: stevepb/pixabay.com

Польшча перадасць лекі ўкраінскім дзецям. Канвой з дапамогай прыбыў у Львоў. Мясцовыя бальніцы і паліклінікі атрымаюць некалькі дзясяткаў тысяч доз антыбіётыку.

Міністэрства аховы здароўя Украіны звярнулася з просьбай прыслаць лекавыя прэпараты некалькі месяцаў таму. Тархамінскія фармацэўтычныя заводы падрыхтавалі 30 тысяч упаковак дзіцячага антыбіётыку «Polcylin». Гэтыя лекі асабліва патрэбныя восенню і зімой для лячэння ангіны, а таксама інфекцый горла і запалення лёгкіх.

Прэпараты будуць перададзеныя Львоўскаму абласному шпіталю для ваенных ветэранаў і рэпрэсаваных асоб. Антыбіётык прыме і будзе распаўсюджваць дзяржаўная ўстанова – Цэнтр грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Украіны.

IAR/нг