Беларуская Служба

Сяргей Лаўроў: Заклік да неадкладнага спынення агню – спроба выграць дадатковы час

27.10.2025 16:01
Пазіцыя Расіі ў пытанні вайны ва Украіне застаецца нязменнай. Кіраўнім МЗС Расіі зноў паўтарае прапагандысцкія тэзісы Пуціна.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/ALEKSEY BABUSHKIN/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Расія заяўляе пра гнуткасць у мірных перамовах і адначасова абвяшчае, што не зменіць сваёй цяперашняй пазіцыі. Гэта вынікае з інтэрв'ю міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова венгерскаму інтэрнэт-каналу «Ultrahang». Паводле слоў расійскага міністра, Масква прызнае незалежнасць Украіны, але аддаваць анексаваныя рэгіёны не мае намеру.

У інтэрвʼю венгерскаму інтэрнэт-каналу Сяргей Лаўроў паўтарыў прапагандысцкія тэзісы, сфармуляваныя Уладзімірам Пуціным у 2021 годзе. Паводле слоў расійскага міністра замежных спраў, для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне неабходна ліквідаваць так званыя «першапрычыны». Гэта азначае, што Украіну трэба раззброіць, забараніць ёй уступаць у НАТА або любы іншы ваенны альянс. У сваю чаргу, Кіеў павінен аднавіць правы Рускай праваслаўнай царквы і надаць асаблівы статус рускай мове.

Сяргей Лаўроў заявіў, што любы заходні палітык можа прыехаць у Маскву, каб абмеркаваць тэрытарыяльную прыналежнасць Крыма і Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей. Аднак, дадаў ён, гэта не новыя тэрыторыі, а «гістарычныя расійскія землі».

Адказваючы на пытанне пра Будапешцкі саміт, міністр намякнуў, што Уладзімір Пуцін гатовы да такой сустрэчы, але ўсё залежыць ад Дональда Трампа. Ён назваў заклік да неадкладнага спынення агню спробай «выiграць дадатковы час».

IAR/аз

Дональд Трамп губляе цярпенне. ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

23.10.2025 09:40
Новы пакет санкцыяў супраць Расіі пагадзіліся таксама краіны-члены Еўрапейскага Саюза.

Дональд Трамп: Сі Цзіньпін можа паўплываць на палітыку Уладзіміра Пуціна

23.10.2025 14:20
Раней Дональд Трамп заявіў, што яго раздражняюць непрадуктыўныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.